Сімволічнай падзеяй напярэдадні Дня народнага адзінства назваў Аляксандр Субоцін адкрыццё пасля рамонту гарадской паліклінікі №5 ВГЦП у Віцебску.
– Гэта сапраўды сімволічна, бо аб'ядналіся, уз'ядналіся калектывы, якія працавалі ў розных месцах, – адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – Важны сацыяльны аб'ект адрамантаваны, адноўлены за кошт бюджэтных грошай, тут ёсць усё для аказання якаснай медыцынскай дапамогі. За змену ва ўстанове могуць ажыццяўляць прыём каля 300 пацыентаў. Для гэтага ёсць сучаснае абсталяванне, усе неабходныя структурныя падраздзяленні. Важна, што працэс лячэння будзе адбывацца ў прыгожым будынку. Гэта павысіць камфортнасць умоў працы для медыкаў, а значыць, паўплывае на якасць паслуг, што аказваюцца.
Аляксандр Субоцін падарыў кіраўніцтву ВГЦП сертыфікат на 45 тыс. рублёў на набыццё медыцынскага абсталявання для ўкамплектавання двух кабінетаў паліклінікі.
Рамонт трохпавярховага будынка для паліклінікі на вул. Камуністычнай, 6, праводзіўся на працягу 10 месяцаў. Акрамя таго, ажыццёўлена поўная інфарматызацыя аб'екта, уключаючы пракладку лакальна-вылічальных сетак і стварэнне 60 аўтаматызаваных працоўных месцаў; набыты сучаснае медыцынскае абсталяванне, медыцынская і офісная мэбля. Пабудавана новая парковачная пляцоўка, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя. На гэтыя мэты затрачана 2,5 млн рублёў з абласнога бюджэту.
Паліклініка аказвае першасную амбулаторную медыцынскую дапамогу даросламу насельніцтву Віцебска і Віцебскага раёна колькасцю больш за 23 тыс. чалавек.
Абноўленая паліклініка мае ў сваім складзе 4 структурныя падраздзяленні: два аддзяленні агульнай урачэбнай практыкі, хірургічнае і агульнапаліклінічнае аддзяленні з кабінетамі неўролага, эндакрынолага; даўрачэбны, працэдурны, прышчэпачны, жаночы аглядны кабінеты. Маюцца кабінеты дыспансерызацыі і прафілактыкі. Установа ўкамплектавана брыгадай неадкладнай медыцынскай дапамогі з аўтатранспартам. Пры неабходнасці ажыццяўляецца шпіталізацыя, арганізуецца стацыянар на даму.