У гэтым важным мерапрыемстве прынялі ўдзел і лепельскія спецыялісты
Дзякуючы праекту менш чым за тры гады ўдалося ўладкаваць у сем'і 360 дзяцей, якія раней выхоўваліся ў інтэрнатных установах Віцебскай вобласці
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін адзначыў, што праект «Сям'я кожнаму дзіцяці» аб'яднаў прадстаўнікоў улады, Дзіцячага фонду, сістэм адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, міжнародных экспертаў, прыёмных бацькоў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, і прадэманстраваў, як міжведамаснае ўзаемадзеянне дапамагае прадухіляць трапленне дзяцей у інтэрнаты, своечасова выяўляць патрэбы сем'яў і аказваць ім комплексную падтрымку. А дарожная карта, распрацаваная ў рамках праекта, дапаможа далейшай працы ў гэтым напрамку.
У Віцебску прэзентавалі вынікі праекта «Сям'я кожнаму дзіцяці», які рэалізуецца пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН ЮНІСЕФ у Беларусі і аблвыканкама
11.12.20250 праглядаў