Перад пачаткам мерапрыемства госці і ўдзельнікі азнаёміліся з тэматычнымі пляцоўкамі па ідэалагічнай рабоце прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі, дзе, дарэчы, прадстаўлены і аўтарскі праект загадчыка аддзела нашай газеты Святаслава Міхайлава «Весці не маўчаць».

У цэнтры ўвагі калегіі – вынікі дзейнасці ідэалагічнай вертыкалі рэгіёнаў за мінулы год, работа СМІ, рэалізацыя маладзёжнай палітыкі.

У рабоце калегіі прымаюць удзел першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Перцоў, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Езерскі.

Аб выніках работы ідэалагічнай вертыкалі, сродкаў масавай інфармацыі вобласці ў 2025 годзе і задачах на 2026 год з дакладам выступіла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая.

vitebsk-region.gov.by