У абласным палацы дзяцей і моладзі дзеці сталі гледачамі яркага прадстаўлення «Снягурка».

Перад пачаткам свята яны сустрэліся з любімымі казачнымі персанажамі, вадзілі карагоды і спявалі знаёмыя навагоднія песні, напаўняючы залу радасцю і смехам.

Таксама адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў абласнога конкурсу на атрыманне прэміі «Маміна клапатлівасць».

Дыпламантам конкурсу стаў і наш лепельчанін - Паліцан Ягор. Хлопчык выхоўваецца ў прыёмнай сям'і Ісаковіч Ірыны Пятроўны і ўжо не першы раз разам з мамай становіцца прызёрам гэтага конкурсу.

МАЛАДЦЫ! ВІНШУЕМ!