Акцыя прымеркавана да дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства, які краіна адзначае 17 верасня. Яна адбылася ў новым фармаце, у кантэксце Года гістарычнай памяці.
– Вельмі важна, што ў зале абласной філармоніі сабраліся людзі розных узростаў – школьнікі, студэнты, пенсіянеры, тыя, хто некалі стаяў ля стырна нашай краіны, нашай вобласці. Тэма акцыі жывагучная, цікавасць да яе безумоўная, тым больш, калі ёсць магчымасць пачуць гісторыкаў, спецыялістаў, якія працуюць у архівах, здабываюць першакрыніцы і могуць даць адказы на пытанні, у тым ліку па праблемных аспектах нашай гісторыі, данесці інфармацыю і даць яе правільную інтэрпрэтацыю, – адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.
Спікерамі на дыялогавай пляцоўцы выступілі старшыня праўлення Беларускага таварыства «Веды» Вадзім Гігін, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па навуцы, адукацыі і культуры, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар гістарычных навук прафесар Ігар Марзалюк, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Даніловіч.
Адна з узнятых тэм – суверэнітэт краіны.– Правільна кажа наш Прэзідэнт, што гэта асноватворная каштоўнасць для любога народа. Страціць яго лёгка, але вельмі цяжка аднавіць або захаваць, – падкрэсліў Вячаслаў Даніловіч. – Тое, што Рэспубліка Беларусь 30 гадоў існуе як суверэнная дзяржава, сведчыць пра тое, што патэнцыял дзяржаўнасці ў нашага народа вельмі трывалы, і мы ў стане забяспечваць развіццё сваёй суверэннай дзяржавы.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by