В Витебске прошла торжественная церемония занесения на Доску почета представителей районных и первичных организаций профсоюза работников АПК, профактивистов северного региона

У Віцебску прайшла ўрачыстая цырымонія занясення на Дошку гонару прадстаўнікоў раённых і пярвічных арганізацый прафсаюза работнікаў АПК, прафсаюзных актывістаў паўночнага рэгіёну.

2.5.20250 праглядаў

Мерапрыемства адбылося ў маляўнічай атмасферы дома-музея Ільі Рэпіна «Здраўнёва»

Прафсаюзны лідар аграрыяў Віцебшчыны Таццяна Дзіканава падкрэсліла важнасць адзінства і сумеснай працы, заклікаўшы ўсіх працягваць падтрымліваць адзін аднаго на шляху да новых дасягненняў: - Першамай сімвалізуе не толькі наступленне цяпла і абнаўленне прыроды, але і нагадвае пра важнасць згуртаванасці і справядлівасці. Прафсаюз і праца неаддзельныя – разам мы дамагаемся справядлівасці, абараняем правы работнікаў і ствараем годныя ўмовы для кожнага. Вы сапраўдныя лідары, якія не толькі адстойваюць інтарэсы работнікаў, але і ствараюць умовы для годнай працы на прадпрыемствах нашай Віцебшчыны.

Прыемна, што сярод тых, хто ўдастоены высокай узнагароды, ёсць і лепяльчанка - старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі УП "Пражэктар - агра" Вольга Адвалка.