У Летнім амфітэатры Віцебска прадэманстравалі ўмовы правядзення спаборніцтваў II Гульняў краін СНД.

Кіраўнік міністэрства спорту і турызму Сяргей Кавальчук азнаёміўся з умовамі, у якіх будуць праходзіць спаборніцтвы па тайскім боксе на II Гульнях краін СНД, і адзначыў:

- Усё выдатна падрыхтавана, арэна ў выдатным стане. Сцэнарны план цырымоніі адкрыцця і ўзнагароджання пераможцаў - усё да дробязяў прадумана. Вельмі ўдзячны віцяблянам, якія займаліся падрыхтоўкай, і федэрацыі тайскага бокса, усім арганізатарам.

На рынгу праводзяцца тэставыя баі. У іх удзельнічаюць навучэнцы аддзялення кікбоксінга і тайскага бокса спортшкол Віцебска. У паўзах паміж баямі выступаюць артысты Цэнтра культуры «Віцебск».

Разгорнуты палаткі, у якіх знаходзяцца супрацоўнікі праваахоўных органаў і іншых службаў. Іншымі словамі, цалкам прадэманстравана сітуацыя правядзення спаборніцтваў.

vitebsk-region.gov.by