Майстры эстрады, папулярныя спевакі і маладыя выканаўцы прымаюць удзел у канцэрце закрыцця XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Гледачы цёпла сустракаюць артыстаў, якія з радасцю прыязджаюць у горад на Дзвіне і не стамляюцца прызнавацца ў любові да Беларусі і самага душэўнага, шчырага і адкрытага фестывалю.
У рамках гала-канцэрта закрыцця форуму мастацтваў праходзіць другі дзень конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск – 2024». Ужо хутка стане вядома імя пераможцы, а пакуль гледачы падлічваюць балы, якія выстаўляе журы, і выбіраюць свайго любімчыка.
Феерверкам эмоцый, яркім відовішчам, незабыўнай сустрэчай з любімымі выканаўцамі стаў канцэрт закрыцця «Славянскага базару ў Віцебску». На сцэне Летняга амфітэатра выступілі арт-група «Хор Турецкага», Зара, Ані Лорак, Яраслаў Сумішэўскі, Роза Рымбаева, Любоў Успенская і іншыя.