У Віцебску праходзіць VІІІ справаздачна-выбарная канферэнцыя абласнога аб'яднання прафсаюзаў. 

– Асноўны прыярытэт дзяржавы – дабрабыт нашых людзей. Прафсаюзы ўносяць вялікі ўклад і ў сацыяльна-эканамічнае развіццё, і ў сацыяльнае партнёрства, і ў развіццё рэгіёну. Узаемадзейнічаючы з кіраўніцтвам прадпрыемстваў, яны вырашаюць шырокі спектр пытанняў: у галіне аховы працы, абароны правоў і сацыяльных гарантый працаўнікоў і інш. У Віцебскай вобласці ў самай масавай грамадскай арганізацыі складаюцца больш за 370 тысяч чалавек, гэта вялікая ўплывовая сіла, якая з'яўляецца асновай кожнай установы, прадпрыемстваў і арганізацый, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў

– Прафсаюзы зарэкамендавалі сябе як актыўны ўдзельнік грамадзянскай супольнасці. Цяпер мы ўступілі ў чарговую электаральную кампанію, якая завершыць электаральны перыяд у адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй. На ўсіх стадыях гэтай работы прафсаюзы прымаюць актыўны ўдзел. Мы выступаем адзіным фронтам, падтрымліваючы той стваральны курс, па якім ідзе наша краіна, – адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў

На мерапрыемстве падвялі вынікі работы за апошнія пяць гадоў і абазначылі напрамак далейшага развіцця. Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько адзначыў станоўчую работу абласнога аб'яднання і падкрэсліў, што ацэнка дзейнасці кожнага структурнага аддзялення прафсаюзаў праходзіць на пастаяннай аснове. У кожнага былі свае ўнікальныя ідэі і напрацоўкі, якія спрыялі развіццю прафсаюзнага руху. 

У межах VІІІ справаздачна-выбарнай канферэнцыі перавыбралі лідара абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Адзінадушна ім стаў Юрый Дзеркач. Таксама адбудзецца ўшанаванне прафактыву Віцебскай вобласці.