11 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебску сёння выберуць лепшую маладзёжную добраахвотную дружыну вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ. Абласная спартакіяда пройдзе на базе палка патрульна-паставой службы міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Яе ўдзельнікамі стануць 25 каманд вобласці, якія перамаглі ў раённых і гарадскіх спаборніцтвах добраахвотных дружын і маладзёжных атрадаў аховы правапарадку (МААП). Спаборніцтвы дазволяць вызначыць найбольш падрыхтаваных удзельнікаў праваахоўнага руху ў метаніі гранаты (700 г) на далёкасць, у бегу на 100 м і комплексе сілавых практыкаванняў, пераадоленні паласы перашкод на дыстанцыі 400 м, а таксама прадэманстраваць іх веды па прававой і медыка-санітарнай падрыхтоўцы. Завяршальным этапам спаборніцтваў стане перакідванне каната, дзе найлепшага выніку дазволіць дамагчыся зладжанасць, камандны дух і велізарнае жаданне перамагчы кожнага з удзельнікаў. Спартакіяда з'яўляецца чарговым мерапрыемствам, накіраваным на выхаванне ў моладзі грамадзянскай адказнасці, маральнасці, патрыятызму, развіццё і папулярызацыю праваахоўнага руху вобласці, а таксама выяўленне маладых грамадзян з добрай фізічнай і прававой падрыхтоўкай для працы ў праваахоўных органах.