Сёння важны гістарычная памяць, захаванне адзінства і ўмацаванне беларускага народа, супольнае пабудаванне будучыні краіны — да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі форуму моладзі, арганізаванага абласным камітэтам БРСМ. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці.
Сёння важны гістарычная памяць, захаванне адзінства і ўмацаванне беларускага народа, супольнае пабудаванне будучыні краіны — да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі форуму моладзі, арганізаванага абласным камітэтам БРСМ. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці.
Размова пачалася з актуальнага пытання: "Што для вас значыць Канстытуцыя?" Гэта закон, права і дзяржава — такое вызначэнне дадзенаму слову ў папярэднім анкетаванні далі юнакі і дзяўчаты рэгіёна.
— У Канстытуцыі закладзена ідэалогія беларускага народа, адзначыў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка падчас урачыстай цырымоніі падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму. І гэта сапраўды так, — адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая.
— Гэта вялікая чалавечая праца, дзякуючы якой мы будзем выбудоўваць стратэгічнае развіццё нашай краіны, — адказаў першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Уладзімір Бабічаў.
— Канстытуцыя — гэта дагавор народа і дзяржавы, — сказаў намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктар Глушын. — Кожны з нас меў магчымасць выказацца. Прапаноў было вельмі шмат. Яны абавязкова знойдуць адлюстраванне ў заканадаўчых актах краіны.
— Гэта наша заўтра, — коратка адказаў старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Белевіч.
Таксама ў рамках сустрэчы адбыўся дыялог аб важнасці гістарычнай памяці, былі дадзены разнабаковыя вызначэнні патрыятызму.
— Нам неабходна не толькі памятаць аб сваіх продках, але і ганарыцца імі. Гэта трэба трансліраваць сваім дзецям, а затым унукам. Вось так мы сплеценім каралі нашай гісторыі. Гістарычная памяць — гэта генны код, які будзе нас ахопліваць, — падкрэсліла Марына Новіцкая.
Уладзімір Бабічаў расказаў, якія мерапрыемствы пройдуць у рэгіёне ў цяперашні Год гістарычнай памяці і ў сувязі з прысваеннем абласному цэнтру статусу маладзёжнай сталіцы. Самыя актыўныя ўдзельнікі ўнеслі свае прапановы. Напрыклад, правесці маштабны форум з Міністрам адукацыі краіны, турпаход і лёгкаатлетычны марафон. Усе мерапрыемствы знойдуць адлюстраванне ў Google календары, з якім зможа азнаёміцца кожны, паабяцаў Уладзімір Бабічаў.
Завяршылася мерапрыемства спаборніцтвам на спілс-картах, дзе трэба было з дробных пазлаў сабраць карту нашай краіны. Акрамя гэтага, для ўдзельнікаў сустрэчы быў арганізаваны майстар-клас па выцінанцы. Маладыя людзі выразалі з паперы птушку — сімвал шчасця і вясны.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by