У Ледавым палацы спорту Віцебска адбыўся дабрачынны хакейны матч «На Дзвіне», які стаў яркай спартыўнай падзеяй напярэдадні навагодніх святаў і аб'яднаў сотні заўзятараў вакол важнай і высакароднай мэты.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Віцебскі абласны Савет дэпутатаў, упраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама, СУ «Віцебскі хакейны клуб».
Галоўнай мэтай матчу стаў збор сродкаў на набыццё рэабілітацыйнага абсталявання для Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гледачоў звярнуўся старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў:
«Добры вечар, паважаныя аматара хакея – самага народнага і папулярнага ў нашай краіне віду спорту! Ад імя Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў я шчыра рады вітаць вас на цырымоніі адкрыцця дабрачыннага хакейнага матчу. Напярэдадні навагодніх і калядных святаў для нас стала добрай традыцыяй праводзіць акцыі і мерапрыемствы з мэтай аказання дапамогі тым, хто ў ёй асабліва мае патрэбу. Шчыра дзякую кіраўніцтва хакейнага клуба „Віцебск“ і кампанію партнё
ра за цудоўную ініцыятыву па арганізацыі дабрачыннага матчу паміж камандай майстроў і зборнай папулярных хакейных блогераў з Расійскай Федэрацыі. Выручаныя сродкі ад матчу будуць накіраваны на набыццё рэабілітацыйнага абсталявання для Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра. Гэты спартыўны праект першы для паўночнай сталіцы, але я ўпэўнены, што ён стане неад'емнай часткай у скарбонцы добрых спраў і зародзіць традыцыю падобных дабрачынных перад навагодніх хакейных матчаў. Нашым лядовым дружынам жадаю прыгожай гульні, балельшчыкам яркіх эмоцый, а ўсім нам шчасця, здароўя, міру і дабрабыту ў новым годзе. З наступаючым вас Новым годам і Раством Хрыстовым!»
Перад пачаткам матчу гасцей чакала насычаная забаўляльная праграма: урачыстае адкрыццё з удзелам ганаровых гасцей, выступленне кавер-бэнда «Ч.Т.О.» і актыўнасці ад тытульнага партнёра — ТАА «Бізон Бет», якія стварылі па-сапраўднаму святочную атмасферу на арэне.
На лёдзе сустрэліся каманды «Паўночныя Мядзведзі» (Віцебск) і «Хорс Медыя» (Масква). Гульня атрымалася напружанай, дыМатч завяршыўся рэзультатыўнай нічыёй з лікам 8:8, а галоўным вынікам вечара стала агульная перамога дабра — удзельнікі і гледачы не толькі падарылі сабе яркія эмоцыі, але і заклалі новую добрую традыцыю перад навагодніх дабрачынных хакейных сустрэч, якія, без сумневу, стануць важнай часткай спартыўнага і грамадскага жыцця рэгіёна.
vitebsk-region.gov.by