1 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебску створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы горада да "Славянскага базару", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ідэалагічнай працы Віцебскага гарвыканкама.
XXI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбудзецца з 12 па 18 ліпеня. Для яго правядзення аргкамітэтам на чале са старшынёй Віцебскага гарвыканкама Віктарам Нікалайкіным зацверджаны план падрыхтоўкі інфраструктуры горада, аб'ектаў харчавання і размяшчэння гасцей, пляцовак для правядзення суправаджальных мерапрыемстваў (культурных, спартыўных, прэзентацый і г.д.), добраўпарадкавання вуліц абласнога цэнтра.
Фінансаванне работ будзе ажыццяўляцца з рэспубліканскага, абласнога і гарадскога бюджэтаў.-0-
БЕЛТА
У Віцебску створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы горада да "Славянскага базару"
1.3.20120 праглядаў