18 лютага ў касах Віцебска стартаваў продаж білетаў на Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар”. Першых пакупнікоў сустрэў з прыемнымі сюрпрызамі і падарункамі дырэктар фестывалю Глеб Аляксандравіч Лапіцкі.


Іна Іванова, Віцебск:

- Даведаўшыся пра тое, што стартаваў продаж білетаў, я адразу ж пайшла купляць. Мае бацькі любяць слухаць шансон, і падчас “Славянскага базару” такая магчымасць прадастаўляецца. 18 ліпеня адбудзецца гала-канцэрт “Шансон ТВ - Усе зоркі”, на які я купіла адразу 2 білеты для сваіх бацькоў, каб яны маглі правесці вечар разам, слухаючы музыку любімых выканаўцаў.

Ларыса Новікава, Віцебск:

- Штогод купляю білеты, у гэты раз купіла на канцэрт “Залаты хіт” і падарыю іх дзецям. Яны зараз жывуць у Ізраілі, але з вялікім задавальненнем прыляцяць на канцэрты, якія праходзяць у Віцебску.

Ірына, Віцебск:

- Набыла адразу некалькі білетаў для сябе, сваіх аднакласнікаў і блізкай сяброўкі са Слуцка. Пачнем падарожжа па “Славянскім базары” з урачыстага адкрыцця фестывалю. Сябры прыязджаюць з Мурманска, і фестываль становіцца выдатнай магчымасцю для сустрэчы. Без увагі не пакінем канцэрт “Шансон ТВ-Усе зоркі”.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by