29 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Не менш за 150 тыс.кв.м жылля плануецца пабудаваць у Віцебску ў 2013 годзе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела будаўніцтва Віцебскага гарвыканкама Ігар Кадушка.
"Праграма жыллёвага будаўніцтва на 2013 год яшчэ не зацверджана, але можна з упэўненасцю сказаць, што ў параўнанні з 2012-м колькасць пабудаванага жылля не зменшыцца. Аб'ём будаўніцтва складзе не менш за 150 тыс.кв.м", - сказаў Ігар Кадушка. Ён таксама адзначыў, што асноўным раёнам забудовы па-ранейшаму застанецца мікрараён Білева. Менавіта там будзе пабудавана асноўная колькасць шматкватэрных жылых дамоў, а таксама ўзведзены першы ў абласным цэнтры арэндны дом на 80 кватэр. Да яго ўзвядзення запланавана прыступіць у наступным годзе. Акрамя таго, трэба будзе пабудаваць жылыя дамы па вуліцах Авіяцыйная, Герцэна, Чапаева. Забудова ў цэнтры горада будзе ажыццяўляцца кропкава. Кошт жылля прагназуецца ад Br5 млн. за 1 кв.м.
За студзень-верасень у Віцебску пабудавана 94 тыс.кв.м жылля, што склала 63,5% ад гадавога задання ў аб'ёме 148 тыс.кв.м. У эксплуатацыю ўведзена 52 індывідуальных жылых дома і 12 шматкватэрных (каля 1,5 тыс. кватэр), з якіх 10 пабудаваны з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі. Да канца года плануецца пабудаваць яшчэ 700 кватэр і ўвесці ў эксплуатацыю 9 шматкватэрных жылых дамоў. Гэта дазволіць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы больш чым 2,3 тыс. сем'яў.
Як адзначылі ў камітэце па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама, асноўнымі прычынамі невыканання задання па будаўніцтве жылля ў абласным цэнтры з'явіліся адсутнасць кантролю за ходам будаўніцтва дамоў з боку Віцебскага гарвыканкама, прыніжаная патрабавальнасць і несвоечасовае прыняцце мер з боку заказчыка УКСа гарвыканкама, а таксама незадавальняючая праца асобных падрадных арганізацый, асабліва РУП "Віцебскі ДСК".
Усяго ў Віцебскай вобласці ў 2013 годзе плануецца пабудаваць 600 тыс.кв.м жылля. -0-
БЕЛТА
У Віцебску ў 2013 годзе плануецца пабудаваць не менш за 150 тыс. кв. м жылля
29.10.20120 праглядаў