29 і 30 лістапада ў рамках грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» у Віцебску будзе прадстаўлена выстава Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Беларусь. Медыцына Будучыня».
На выставе будуць прадстаўлены:
- медыцынскія манекены, навучальныя трэнажоры і сімулятары па ўсіх напрамках медыцынскай дзейнасці;
- інавацыйныя распрацоўкі ў галіне медыцыны і фармацыі;
- найноўшыя антысептычныя і лекавыя сродкі, ТЕСТ-сістэмы, якія выкарыстоўваюцца ва ўсіх напрамках лячэбнага і дыягнастычнага працэсаў;
- распрацоўкі пераможцаў праекта «100 ідэй для Беларусі»;
- перасоўныя медыцынскія комплексы: аўтамабіль хуткай дапамогі і перасоўны ФАП.
Выстава пройдзе ва УА «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт», Віцебск, праспект Фрунзе, 23 Хол лабараторна-тэарэтычнага корпуса