БРСМ сёння ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце падрыхтуе валанцёраў руху "Даброе Сэрца" для дапамогі маламабільным выбаршчыкам на ўчастках у дні датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў, паведамілі БЕЛТА ў абласным камітэце БРСМ.

У ВНУ пройдзе трэнінг па аказанні неабходнай дапамогі інвалідам-калясачнікам, інвалідам па зроку, людзям з парушэннем слыху, маламабільным грамадзянам. Навучанне для больш чым 50 валанцёраў з кожнага раённага цэнтра Віцебскай вобласці правядуць удзельнікі сацыяльнага праекта "All inclusive. Усе ўключаны", прадстаўнікі Беларускага таварыства інвалідаў і Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

Падчас трэнінгу валанцёрам раскажуць, як бяспечна і правільна суправаджаць людзей, якія перасоўваюцца на інвалідным вазку і маюць парушэнне зроку, нагадаюць асновы аказання першай медыцынскай дапамогі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)