31 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Крымінальная справа распачата па факце давядзення да самагубства вайскоўца тэрміновай службы ў Віцебску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
Упраўленнем СК па Віцебскай вобласці 27 жніўня распачата крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.145 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Давядзенне асобы да самагубства або замаху на яго шляхам жорсткага абыходжання з пацярпелым або сістэматычнага зняважэння яго асабістай годнасці"), па факце давядзення да самагубства вайскоўца тэрміновай службы 1990 года нараджэння адной з воінскіх часцей Віцебска.
На месца здарэння выбывала следча-аператыўная група. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, атрыманы паказанні сведак. Вядзецца следства.-0-
БЕЛТА
У Віцебску распачата крымінальная справа па факце давядзення да самагубства вайскоўца
31.8.20120 праглядаў