У Віцебску аднавілася выданне краязнаўчага альманаха "Віцебскі сшытак", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім аблвыканкаме.
У Віцебску аднавілася выданне краязнаўчага альманаха "Віцебскі сшытак", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім аблвыканкаме.
Выданне асвятляе пытанні гісторыі і культуры Віцебшчыны, малавядомыя факты і крыніцы па матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёна. Цяперашні пяты нумар прысвечаны шляхецкім маёнткам, размешчаным на тэрыторыі вобласці. Яго прэзентацыя адбудзецца сёння ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна, пры садзейнічанні якой і было адноўлена выданне. Падчас публічнай лекцыі па гісторыі абласнога цэнтра ў межах праекта "Віцебск: гісторыя рэгіянальная і папулярная" галоўны рэдактар альманаха, вядомая даследчыца віцебскіх старажытнасцей Людміла Хмяльніцкая пазнаёміць з яго новым нумарам і раскажа, якія таямніцы раскрыты на яго старонках.
Раней альманах выходзіў у 1995-2000 гадах на беларускай мове з дапамогай прыватных і некамерцыйных арганізацый. Усяго было выдадзена чатыры нумары, заснавальнікамі якіх сталі Віцебскі абласны краязнаўчы музей і Віцебскае абласное краязнаўчае аб'яднанне. Актуальнасць часопісаў, што выйшлі тады, не страціла сваёй навуковай значнасці і па сённяшні дзень.