У мінулым годзе хлопцы 2006 года нараджэння з ДЮСШ ФК «Віцебск» заваявалі сярэбраныя ўзнагароды рэспубліканскай спартакіяды сярод футбольных спортшкол

У мінулым годзе хлопцы 2006 года нараджэння з ДЮСШ ФК «Віцебск» заваявалі сярэбраныя ўзнагароды рэспубліканскай спартакіяды сярод футбольных спортшкол. Іх трэнер Аляксандр Іваноў упэўнены, што хлапчукі могуць дабіцца яшчэ большага поспеху. Пасадзейнічае гэтаму новы крыты футбольны манеж, будаўніцтва якога завяршаецца ў гэтыя дні.
Збудаванне ўзводзяць побач з Цэнтральным спартыўным комплексам. Унутры размесціцца штучнае футбольнае поле памерам 120 на 60 метраў, а таксама разміначныя бегавыя дарожкі. Ад снегу і дажджу пляцоўку закрые купал са спецыяльнага матэрыялу, які замест бетонных або металічных канструкцый падтрымлівае паветра, што падаецца пад ціскам. Па словах Аляксандра Іванова, такі манеж называюць паветраапорным:

— Узімку праводзім заняткі пад адкрытым небам. Калі холадна або брудна, пераходзім у спортзалу. На жаль, 5—6 месяцаў у годземы не ў стане паўнавартасна гуляць. А ведь 13—14-гадовым хлопцам, якія сталі прызёрамі рэспубліканскіх спаборніцтваў, неабходна ўдасканальваць майстэрства на вялікіх палях. Гэта самы малодшы з чатырох ліцэнзійных узростаў футбольнага клуба. Сёлета восенню гэтыя хлопцы пачнуць выступаць у першынстве Беларусі. Малады нападаючы Максім Кунцэвіч, якога прызналі найлепшым нападаючым краіны ў сваёй узроставай групе, марыць трапіць у асноўную каманду ФК «Віцебск»: — Для гэтага на трэніроўках сябе не шкадую. У манежы, упэўнены, яны будуць яшчэ больш эфектыўнымі. Па ацэнцы майстра будаўніча-мантажных работ ТАА «ПлісаСтрой» Уладзіслава Курдзюка, бетонны фундамент гатовы адсоткаў на 90: — Таксама набліжаецца да завяршэння ўладкаванне «падушкі» з грунту і шчэбню, на якую ўкладзуць штучнае футбольнае поле. Кошт будаўнічых работ — 3 мільёны 600 тысяч рублёў. Гэта грошы гарадскога бюджэту і ФК «Віцебск». Дырэктар клуба Мікалай Вайтюхоўскі кажа, што сінтэтычнае футбольнае поле і купал для манежа прадаставіла Беларуская федэрацыя футбола.
— Каб з раздзявалкі трапіць у манеж, нават на вуліцу выходзіць не давядзецца, — кажа ён. — Гасцініца, кафэ, стадыён, трэніровачныя палі — усё побач. Для футбалістаў паўночнага рэгіёна гэта вялікі падарунак. Дзецям, якіх у нашай спортшколе і футбольнай акадэміі больш за 600, такі манеж проста неабходны. Плануецца, што запрацуе новы спартыўны аб'ект у канцы ліпеня — пачатку жніўня.
Будаўніцтва вядуць побач з Цэнтральным спартыўным комплексам. Унутры размесціцца штучнае футбольнае поле памерам 120 на 60 метраў, а таксама разміначныя бегавыя дарожкі. Ад снегу і дажджу пляцоўку закрые купал са спецыяльнага матэрыялу, які замест бетонных або металічных канструкцый падтрымлівае паветра, што падаецца пад ціскам. Па словах Аляксандра Іванова, такі манеж называюць паветраапорным: — Зімой праводзім заняткі пад адкрытым небам. Калі холадна або брудна, пераходзім у спортзал. На жаль, 5—6 месяцаў у годзе мы не ў стане паўнавартасна гуляць. А бо 13—14-гадовым хлопцам, якія сталі прызёрамі рэспубліканскіх спаборніцтваў, неабходна ўдасканальваць майстэрства на вялікіх палях. Гэта самы малодшы з чатырох ліцэнзійных узростаў футбольнага клуба. Сёлета восенню гэтыя хлопцы пачнуць выступаць у першынстве Беларусі. Малады нападаючы Максім Кунцэвіч, якога прызналі лепшым нападаючым краіны ў сваёй узроставай групе, марыць трапіць у асноўную каманду ФК «Віцебск»: — Для гэтага на трэніроўках сябе не шкадую. У манежы, упэўнены, яны будуць яшчэ больш эфектыўнымі. Па ацэнцы майстра будаўніча-мантажных работ ТАА «ПлісаСтрой» Уладзіслава Курдзюка, бетонны фундамент гатовы адсоткаў на 90: — Таксама набліжаецца да завяршэння ўладкаванне «падушкі» з грунту і шчэбеню, на якую ўкладзецца штучнае футбольнае поле. Кошт будаўнічых работ — 3 мільёны 600 тысяч рублёў. Гэта грошы гарадскога бюджэту і ФК «Віцебск». Дырэктар клуба Мікалай Вайтюхоўскі кажа, што сінтэтычнае футбольнае поле і купал для манежа прадаставіла Беларуская федэрацыя футбола. — Каб з раздзявалкі трапіць у манеж, нават на вуліцу выходзіць не давядзецца, — кажа ён. — Гасцініца, кафэ, стадыён, трэніровачныя палі — усё побач. Для футбалістаў паўночнага рэгіёна гэта вялікі падарунак. Дзецям, якіх у нашай спортшколе і футбольнай акадэміі больш за 600, такі манеж проста неабходны. Плануецца, што запрацуе новы спартыўны аб'ект у канцы ліпеня — пачатку жніўня.