У Віцебску завяршылася першынство па гандболе ў рамках Алімпійскіх дзён моладзі для юнакоў 2009-2010 гадоў нараджэння і маладзейшых
9.12.20250 праглядаў
Нашы таленавітыя гандбалісты прадэманстравалі цудоўную гульню і заваявалі першае месца, пацвердзіўшы свой статус наймацнейшай каманды рэгіёна!
Асаблівую ўвагу варта надаць выдатнаму выступленню Мацвея Міхно, які быў прызнаны лепшым гульцом турніру.
Пад мудрым кіраўніцтвам трэнераў Валерыя Бельскага і Кацярыны Міхно, спартсмены паказалі выдатныя вынікі. Віншуем нашых юных чэмпіёнаў і іх трэнераў з гэтай бліскучай перамогай!
Цяпер каманда СДЮШАР Лепельскага раёна з гонарам прадставіць Віцебскую вобласць на фінальных рэспубліканскіх спаборніцтвах па гандболе, якія пройдуць з 18 па 24 снежня ў Мінску.
Жадаем нашым хлопцам поспеху і новых спартыўных здзяйсненняў! Наперад да перамог!