Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што перад новым рэктарам стаіць цэлая палітра задач, каб вывесці ВНУ на новую арбіту. Гэта і вяртанне прэстыжу прафесіі, і практыка-арыентаванае навучанне, і прафарыентацыйная праца, і экспарт адукацыйных і навуковых паслуг. Літаральна праз месяц ВГАВМ пераступіць 100-гадовы ру_беж, які трэба адзначыць адпаведным чынам.
Аляксандр Субоцін па_жадаў Вользе Гарловай мудрасці ў прыняцці рашэнняў і абяцаў усялякую падтрымку.
Дапамогу новаму рэктару акажа і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у падпарадкаванні якога знаходзіцца ВНУ. Кіраўнік ведамства Анатоль Ліневіч падкрэсліў, што ветэрынарная акадэмія ў Беларусі адна і трэба зрабіць усё, каб сюды імкнуліся абітурыенты. Студэнтам таксама неабходна пры_віваць любоў да сваёй краіны, каб першае месца працы ў іх было на радзіме.
Кандыдат ветэрынарных навук Вольга Гарлова – выпускніца ВГАВМ, два гады працавала па размеркаванні ветурачом у гаспадарцы. Затым яе навуковы кіраўнік Антон Ятусевіч, на той момант рэктар, запрасіў выпускніцу на выкладчыцкую працу. Займала пасады інжынера навуковага аддзела, вучонага сакратара, пра_рэктара па вучэбнай рабоце.
Вольга Гарлова настроена працаваць у камандзе з поўнай аддачай і пры_мнажаць багатыя традыцыі ветэрынарнай акадэміі.