"Вышэйшая адукацыя ніколі не рабіла чалавека шчаслівым. Чалавека шчаслівым і паспяховым робіць абраная прафесія. Таму новыя правілы прыёму менавіта на гэта і арыентаваны: на паспяховасць дзіцяці з улікам абранай прафесіі", - сказала Алена Багдановіч.
У Віцебскім рэгіёне, як і па ўсёй краіне, 28 студзеня будзе праходзіць пробны цэнтралізаваны экзамен. "У нас у вобласці вызначана 22 пункты правядзення цэнтралізаванага экзамену. Гэта нашы тры абласныя ВНУ: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М.Машэрава, Полацкі дзяржуніверсітэт ім. Ефрасінні Полацкай, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Таксама ў якасці пунктаў ЦЭ вызначаны пяць устаноў прафесійнай адукацыі і 14 - агульнай сярэдняй. На сённяшні момант усе рабяты прайшлі рэгістрацыю, атрымалі пропускі і 28 чысла мы цэнтралізавана сабярэм іх і павязем у пункты ЦЭ. Сфарміраваны ўжо арганізацыйныя камісіі, вызначаны педагогі, якія будуць працаваць у аўдыторыях, адказныя ў аўдыторыях, таму мы гатовыя да правядзення пробнага ЦЭ", - канстатавала першы намеснік начальніка.
Па яе словах, такая рэпетыцыя дазволіць уладзіць да мая ўсе неабходныя пытанні. "Акрамя таго, рабяты змогуць паспрабаваць сябе і зразумець, што такое цэнтралізаваны экзамен. Яны на практыцы ўбачаць тэсты, якія ім давядзецца вырашаць. Да 1 красавіка яны павінны вызначыцца з выбарам прадмета, які будуць здаваць. А пакуль у іх ёсць магчымасць паспрабаваць свае сілы і затым ужо спакойна на працягу пакінутых месяцаў працаваць на сваю падрыхтоўку. Пры гэтым нельга забываць пра астатнія прадметы, бо сярэдні бал атэстата таксама важны, ён таксама гуляе ролю пры паступленні", - адзначыла Алена Багдановіч.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by