5 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці акцыянавана рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Праектны інстытут "БелДПІ", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным тэрытарыяльным фондзе дзяржаўнай уласнасці "Віцебскаблмаёмасць".
Статутны фонд створанага на базе прадпрыемства адкрытага акцыянернага таварыства сфарміраваны ў памеры больш за Br1,363 млрд. На гэту суму плануецца выпусціць 309 тыс. 849 простых акцый наміналам Br4,4 тыс. кожная. Усе акцыі будуць захаваны ў дзяржаўнай уласнасці. Да правядзення першага сходу акцыянераў прымаць рашэнні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю агульнага сходу і назіральнага савета таварыства, упаўнаважана Міністэрства прамысловасці.
Прадпрыемства створана ў 1975 годзе і з'яўляецца шматпрофільным інстытутам па праектаванні аб'ектаў жыллёвага, грамадскага і сацыяльна-бытавога прызначэння, у тым ліку па рэстаўрацыі і аднаўленні помнікаў архітэктуры, гісторыі, культуры, а таксама па праектаванні прамысловых аб'ектаў рознага профілю.
Да канца 2011 года ў вобласці плануецца акцыянаваць яшчэ 6 рэспубліканскіх прадпрыемстваў, у тым ліку "Эвіком" з дзвюма даччынымі структурамі, "Наваполацкжалезабетон", "Віцебскдругмет".
Усяго ў пералік прадпрыемстваў рэспубліканскай формы ўласнасці, намечаных да пераўтварэння ў 2011-2013 гадах, увайшлі 17 арганізацый, размешчаных у Віцебскай вобласці, у тым ліку будаўнічыя РУП "Віцебскі ДСК" і "Будаўніча-мантажны трэст №22 г.Полацка", РУПП "Бегамльскі завод "Ветразь", РУПП "Віцебскхлебапрам", РУП "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне" і іншыя. Акрамя таго, у 2011-2013 гадах плануецца прыватызаваць рознымі спосабамі дзяржпакеты акцый амаль 40 адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі вобласці.-0-
БЕЛТА
У Віцебскай вобласці акцыянавана РУП "Праектны інстытут "БелДзяржПраектІнстытут"
5.10.20110 праглядаў