У сувязі са святкаваннем 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2019 г. № 491 «Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі» з 1 красавіка па 1 мая праводзіцца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ветэранам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і некаторым катэгорыям грамадзян, пацярпелым ад наступстваў вайны.

Выплата матэрыяльнай дапамогі ажыццяўляецца праз органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне вобласці, Мінабароны, МУС, КДБ.

Усяго матэрыяльную дапамогу па Віцебскай вобласці атрымае 4051 чалавек у агульным аб'ёме фінансавання 3,1 млн. рублёў, у тым ліку ў памеры:

1 700 рублёў – 385 чалавек (інваліды і ўдзельнікі ВАВ, асобы, якія прымалі ўдзел у размініраванні тэрыторый);

900 рублёў – 268 чалавек (асобы, узнагароджаныя ордэнамі і медалямі за самаадданую працу і воінскую службу ў тыле ў гады вайны, якія працавалі на аб'ектах проціпаветранай абароны, прыфрантавых участках чыгунак і на прадпрыемствах горада Ленінграда ў перыяд блакады, і ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда» і знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»);

700 рублёў – 3398 чалавек ( члены сем'яў загінулых, памерлых, прапаўшых без вестак у гады вайны, былыя вязні і інваліды з дзяцінства з прычыны ранення, звязанага з баявымі дзеяннямі ў перыяд ВАВ альбо з наступствамі ваенных дзеянняў).

На 8 красавіка матэрыяльная дапамога выплачана 3860 грамадзянам, што складае 95 % ад агульнай іх колькасці.

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.