У Віцебскай вобласці будзе ўтворана 60 выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў аблсавета 29 склікання ў 2024 годзе. Такое рашэнне прынята сёння на сесіі Віцебскага абласнога Савета. Таксама дэпутаты вызначылі сярэднюю колькасць выбаршчыкаў на акругу, якая складзе 13900 чалавек.
Адной з асаблівасцей будучай электаральнай кампаніі стане фарміраванне Усебеларускага народнага сходу. На сесіі дэпутаты зацвердзілі парадак абрання дэлегатаў ВНС ад мясцовых Саветаў дэпутатаў Віцебскай вобласці.
У 2024 годзе ў Беларусі ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання. На выбарах будзе фарміравацца склад парламента, таксама грамадзяне абяруць дэпутатаў мясцовых Саветаў розных узроўняў. Адзіны дзень галасавання прадугледжаны абноўленай Канстытуцыяй. Гэта апошняя нядзеля лютага. Такім чынам, першы адзіны дзень галасавання адбудзецца 25 лютага 2024 года.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by