Права на бясплатны праезд у гарадскім грамадскім транспарце на дадатковыя заняткі ў гуртках і секцыях атрымаюць навучэнцы Віцебскай вобласці з 1 верасня 2018 года. Такое рашэнне прынялі дэпутаты на сесіі абласнога Савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дадатковыя меры па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў прыняты на падставе закона "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" і пастановы Савета Міністраў ад 16 лютага 2011 года №202 "Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў".

Права на бясплатны праезд ва ўстановы дадатковай адукацыі, мастацкія, музычныя школы, а таксама на заняткі спартыўных секцый і розных гурткоў прадастаўляецца навучэнцам устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, размешчаных на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Вырашана, што дзеці змогуць з 1 верасня па 30 чэрвеня бясплатна ездзіць на гарадскіх аўтобусах (акрамя экспрэсных маршрутаў), а таксама гарадскім электрычным транспарце. Права рэалізуецца навучэнцамі на падставе даведкі.

Рашэнне ўступіць у сілу з 1 верасня 2018 года.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)