На тэрыторыі рэспублікі з пачаткам веласезона фіксуюцца ДТЗ, звязаныя з наездамі механічных транспартных сродкаў на веласіпедыстаў пры перасячэнні апошнімі праезнай часткі дарог.



Згодна з Правіламі дарожнага руху, рухацца на веласіпедзе дазволена з 14 гадоў па веладарожцы, а пры яе адсутнасці — па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў.

Веласіпедысту забараняецца:
-выкарыстоўваць тэхнічна няспраўныя веласіпеды;
-перавозіць пасажыраў, за выключэннем выпадкаў перавозкі на веласіпедзе дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў у веласіпедным шлеме на дадатковым спецыяльна абсталяваным сядзенні, якое фіксуе (ахоўвае) ногі дзіцяці;
-паварочваць налева або разварочвацца на дарозе, якая мае трамвайны шлях, і на дарозе, якая мае больш адной паласы для руху ў дадзеным напрамку.