23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці на двух закрытых участках выбары ўжо адбыліся. Пра гэта паведаміў сёння старшыня акруговай выбарчай камісіі Віцебскай вобласці Мікалай Канявалаў падчас прамой лініі з Цэнтрвыбаркамам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На закрытых участках дзве бальніцы на 10.00 ўжо адрапартавалі аб праведзеных выбарах.
Усе ўчасткі адкрыліся своечасова, усяго іх 39, у тым ліку чатыры закрытыя (бальніцы і адна воінская часць). "Мы разлічваем, што асноўная маса выбаршчыкаў пойдзе на ўчасткі з 12 гадзін да 15-16 гадзін", - сказаў Мікалай Канявалаў.
Ён адзначыў, што нейкіх сур'ёзных канфліктных сітуацый падчас выбараў няма. У перыяд датэрміновага галасавання была адна заява ў акруговую камісію з нагоды таго, што адзін з назіральнікаў не меў магчымасці больш прадметна назіраць за працэсам укіду бюлетэняў у скрыню для галасавання. З выездам на месца разабраліся, урэгулявалі гэты канфлікт, гэта значыць праблем на сённяшні дзень няма.-0-
БЕЛТА
У Віцебскай вобласці на двух закрытых участках выбары адбыліся
23.9.20120 праглядаў