21 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці ў 2012 годзе пачнецца мадэрнізацыя трох ільнозаводаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адкрытым акцыянерным таварыстве "Віцебскабллён".
Тэхнічнае пераўзбраенне закране Арэхаўскі (Аршанскі раён), Пастаўскі і Дубровенскі ільнозаводы. На кожным з іх плануецца ўсталяваць высокапрадукцыйныя тэхналагічныя лініі па перапрацоўцы ільнавалокна. Тэндэры на пастаўку абсталявання абвешчаны, чакаецца, што яно паступіць на прадпрыемствы наступнай вясной. Асноўныя работы па рэканструкцыі вытворчых карпусоў будуць праведзены ў 2012 годзе, а ўвесці ў строй аб'екты на Дубровенскім ільнозаводзе плануецца ў бягучым годзе, на Пастаўскім і Арэхаўскім - да канца 2013 года.
У адпаведнасці з пастановай Саўміна ад 3 лютага 2012 года №113 "Аб развіцці арганізацый ільняной галіны" на рэалізацыю мерапрыемстваў па мадэрнізацыі вытворчасцей за кошт крэдытаў для Дубровенскага ільнозавода плануецца накіраваць Br12,5 млрд., Пастаўскага - Br20 млрд., Арэхаўскага 72,5 млрд. Значны аб'ём інвестыцый па апошнім прадпрыемстве абумоўлены тым, што завод плануе набыць дзве тэхналагічныя лініі (па выпрацоўцы доўгага і кароткага ільнавалокна), а таксама маштабнасцю будаўнічых работ: трэба будзе рэканструяваць кацельню, вытворчыя цэхі, сыравінныя склады.
Мадэрнізацыя ільнозаводаў прывядзе да павышэння якасці ільнавалокна, павелічэння прадукцыйнасці абсталявання першаснай перапрацоўкі лёну больш чым у два разы, зніжэння затрат на перапрацоўцы ільнатрасты, забяспечыць выхад на ўстойлівую рэнтабельную працу ільнаперапрацоўчых арганізацый.
У склад ААТ "Віцебскабллён" уваходзіць 12 ільнозаводаў вобласці.-0-
БЕЛТА
У Віцебскай вобласці на мадэрнізацыю трох ільнозаводаў у 2012 годзе плануецца накіраваць Br105 млрд.
21.3.20120 праглядаў