30 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці за час восеньскіх канікул у школьных лагерах адпачнуць 12 тыс. дзяцей, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Іван Шчурок.
Адпачыць у іх змогуць пераважна дзеці з шматдзетных, малазабяспечаных, няпоўных сем'яў. На забеспячэнне іх харчаваннем з Фонду дзяржаўнага сацыяльнага страхавання выдзелена Br1,1 млрд.
Традыцыйна разам з дзеяннем школьных лагераў на перыяд канікул у рэгіёне рэалізуецца абласная праграма мерапрыемстваў для навучэнцаў школ, а таксама ўласны план мерапрыемстваў у кожнай навучальнай установе, удзел у якіх забяспечыць падлеткам займальныя заняткі і пакіне шмат прыемных уражанняў. Так, запланаваны экскурсіі па памятных мясцінах Віцебскай вобласці, іншых рэгіёнаў Беларусі. 1-2 лістапада пройдзе першынство вобласці па лёгкай атлетыцы і баскетболе. Актыўна будуць працаваць гурткі па інтарэсах, спартыўныя секцыі. Творчая моладзь у гэтыя дні зоймецца падрыхтоўкай і правядзеннем канцэртаў, культурна-забаўляльных, пазнавальных праграм і святаў, інтэлектуальных турніраў. Знайсці занятак па душы ў вольны ад вучобы час рабятам дапамогуць таксама актывісты БРСМ.
Такім чынам, школьнікаў чакае насычаны адпачынак, які дазволіць набрацца ім сіл для працягу навучальнага года і дасягнення новых поспехаў, заключыў Іван Шчурок.-0-
БЕЛТА
На Віцебшчыне на восеньскіх канікулах у школьных лагерах адпачнуць 12 тыс. дзяцей
30.10.20120 праглядаў