Завершыўся этап утварэння ўчасткаў для галасавання па рэспубліканскім рэферэндуме. Так, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь утворана 5510 участкаў, у тым ліку 217 у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, і 12 у воінскіх часцях.

Найбольшая колькасць участкаў для галасавання сфарміравана ў Гомельскай і Мінскай абласцях (977 і 929 адпаведна), 883 у Брэсцкай вобласці, 714 у Віцебскай, 707 у Магілёўскай, 608 у Гродзенскай і 692 у г. Мінску. 
Падчас правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе на тэрыторыі нашай краіны было ўтворана 5723 выбарчыя ўчасткі, што на 213 больш, чым пры правядзенні цяперашняй кампаніі па рэферэндуме. Скарачэнне колькасці ўчасткаў выклікана змяншэннем колькасці сельскага насельніцтва, аб'яднаннем малалікіх участкаў у больш буйныя, а таксама аптымізацыяй арганізацый.
Паводле звестак, атрыманых з Міністэрства замежных спраў, кіраўнікамі беларускіх замежных устаноў не прынята рашэнняў аб утварэнні ўчасткаў для галасавання па рэспубліканскім рэферэндуме за межамі Рэспублікі Беларусь у сувязі з аб'ектыўнымі ў кожным выпадку прычынамі (эпідэміялагічнай сітуацыяй і адпаведнымі мерамі і патрабаваннямі, немагчымасцю забяспечыць дастатковы ўзровень бяспекі пры арганізацыі галасавання, а таксама адсутнасцю неабходнай колькасці грамадзян на консульскім уліку).

Крыніца: vitebsk-region.gov.by