У Віцебскай вобласці плануецца пашпартызаваць усе невыкарыстоўваемыя камунальныя аб'екты нерухомасці для ўключэння ў абарот у 2022 годзе шляхам рэалізацыі на аўкцыёнах, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня камітэта "Віцебскаблмаёмасць" Віктар Зайцаў.
У Віцебскай вобласці плануецца пашпартызаваць усе невыкарыстоўваемыя камунальныя аб'екты нерухомасці для ўключэння ў абарот у 2022 годзе шляхам рэалізацыі на аўкцыёнах, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня камітэта "Віцебскаблмаёмасць" Віктар Зайцаў.
Усяго для продажу вызначаны 338 аб'ектаў нерухомасці (107,6% да плана на 2021 год), з якіх амаль 40% будуць упершыню выстаўляцца на таргі. "Віцебскаблмаёмасць" сумесна з гар- і райвыканкамамі ў лютым мае намер прааналізаваць сітуацыю па кожным будынку і сфарміраваць на аснове аналітычнай інфармацыі пашпарт нерухомасці. У дасье будзе ўтрымлівацца інфармацыя, калі і ў сувязі з чым спынена выкарыстанне маёмасці, наяўнасць праваўстаноўліваючых дакументаў, якія дзеянні прадпрымаліся па афармленні недастаючых дакументаў, якія найбольш значныя мерапрыемствы праведзены па ўключэнні ў абарот і шэраг іншых звестак.
Комплексны аналіз дасць магчымасць выявіць слабыя месцы ў працэсе прыняцця рашэнняў па падрыхтоўцы будынкаў да продажу і пры фарміраванні пакета дакументаў, аператыўна выправіць недахопы і ўпушчэнні ў арганізацыйнай працы, растлумачыў Віктар Зайцаў. Акрамя таго, дасье створыць аснову для павышэння якасці мерапрыемстваў па прасоўванні аб'ектаў нерухомасці праз розныя каналы камунікацый. Гэту дзейнасць трэба будзе вывесці на новы ўзровень, у тым ліку за кошт рэалізацыі абласной інфармацыйнай кампаніі па ўключэнні ў абарот нерухомасці, план мерапрыемстваў якой зацверджаны Віцебскім аблвыканкамам. Ён прадугледжвае падрыхтоўку інфармацыйных матэрыялаў розных журналісцкіх жанраў і пад розныя каналы распаўсюджвання інфармацыі, актывізацыю супрацоўніцтва кіраўнікоў і адказных службовых асоб выканкамаў з творчымі калектывамі рэдакцый па асвятленні працы з невыкарыстоўваемай нерухомасцю. Арганізаваная такім чынам сістэмная праца дазволіць павысіць аператыўнасць і эфектыўнасць працэдуры пошуку новых уласнікаў нерухомасці, лічыць Віктар Зайцаў.