Паводле ацэнкі спецыялістаў, валавы збор збожжавых і зерневых бабовых культур сёлета складзе 900 тыс. т. Пра гэта гаварылася на пасяджэнні аблвыканкама, прысвечаным арганізацыі ўборачнай кампаніі і сяўбе азімых культур.
У абмеркаванні актуальнай тэмы ўзяў удзел міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоль Ліневіч – упаўнаважаны кіраўніка дзяржавы па Віцебскай вобласці.
Адкрываючы пасяджэнне, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін канстатаваў: складанасць гэтага перыяду заключаецца ў тым, што культуры паспяваюць практычна адначасова, паралельна ідзе нарыхтоўка кармоў і падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімых. Таму сістэма кіравання павінна быць наладжана максімальна эфектыўна і ўсе работы трэба правесці якасна і тэхналагічна.