Аграрыі Віцебскай вобласці ўжо пасеялі амаль 100 тысяч гектараў збожжавых і збожжавых бабовых культур, што складае 76 працэнтаў да плана. На жаль, зацяжныя дажджы і неабходнасць наступнага высыхання пераўвільготненай глебы паўплывалі на агульныя тэмпы веснавых палявых работ. Практычна два тыдні сеялкі не маглі выйсці ў поле, і ў цяперашні час, нягледзячы на ранні пачатак пасяўной, земляробы выбіліся з графіка – крыху адстаюць ад тэмпаў мінулага года.
Тым не менш, як паведамілі ў Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, у цяперашні час ужо пасеяна звыш 15,5 тысячы гектараў рапсу (72,4 працэнта), каля 70 працэнтаў – кукурузы на збожжа, больш за 87 працэнтаў – лёну.
Актынва вядуць работы і агароднікі: закладзена 220 гектараў цукровых буракоў, паўсюдна прыступілі да пасадкі бульбы.
Крыніца: vitebsk-region