Паводле інфармацыі Мінсельгасхарча, на 16 мая ў краіне пасеяна звыш 1,9 мільёна гектараў яравых культур, то бок на 170 гектараў менш, чым летась. Пры гэтым адсотак выканання плана вышэйшы: тады было 85%, сёння 86,1%. Тлумачыцца гэта тым, што плошчы яравога севу вырашылі паменшыць на карысць азімага.

Радуе і тое, што чатыры рэгіёны апярэджваюць тэмп выканання плана ў параўнанні з 2021-м. Першай да фінальнай адзнакі набліжаецца Брэсцкая вобласць – засталося пасеяць 5,4 тысячы гектараў, пры гэтым за дзень аграрыі здольныя правесці сев на плошчы ў 6,33 тысячы. На дадзены момант выканана 98,6% ад плана. У Віцебскай вобласці пасеяна 88,4%, у Гомельскай – 74%, у Гродзенскай – 94,6%, Мінскай – 89,6%, Магілёўскай – 70,2%.

Пры добрай надвор'і за дзень аграрыі краіны агульнымі намаганнямі засеваюць звыш 50 тысяч гектараў, што складае 2,27%.

План севу грэчкі па краіне выкананы на 37,5% (+12 да паказчыка 2021-га года). Пры гэтым Брэсцкая вобласць пасеяла 73,2%, Гродзенская – 70%. Абодва рэгіёны ўдвая павялічылі тэмп да ўзроўню мінулага года.

Па просе назіраецца падобная карціна: план севу выкананы на 36,7%, у тым ліку ў Брэсцкай – на 62,6% (35,5% – у 2021-м годзе).

Крыніца: vitebsk-region.gov.by