На Віцебшчыне сёння апошні званок прагучыць больш чым для 16,7 тыс. выпускнікоў школ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні адукацыі Віцебскага аблвыканкама.
На Віцебшчыне сёння апошні званок прагучыць больш чым для 16,7 тыс. выпускнікоў школ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні адукацыі Віцебскага аблвыканкама.
Асаблівым школьнае свята будзе для 6 857 выпускнікоў 11 класаў, якім сёлета трэба будзе атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі. Пасведчанне аб базавай адукацыі пасля здачы экзаменаў атрымаюць 9 889 падлеткаў. Свята апошняга званка пройдзе сёння ва ўсіх школах рэгіёна.
У Віцебску старшакласнікаў чакае яшчэ і спецыяльная святочная праграма ў Летнім амфітэатры, падрыхтаваная Цэнтрам культуры "Віцебск". У канцэрце, які так і называецца "Апошні званок", возьмуць удзел тэатр песні "Прасторы", харэаграфічны ансамбль "Зорка", шоу-балет "Сэнсацыя", ансамбль бальнага танца "Мазаіка", ансамбль танца "Лявоніха", іншыя калектывы і выканаўцы. А 31 мая ў Летні амфітэатр запрашаюць малодшых школьнікаў абласнога цэнтра. Для іх у фінале навучальнага года падрыхтавана тэатралізаваная канцэртная праграма "Класны час. Самае класнае лета!"
Выпускныя вечары пройдуць на базе ўстаноў адукацыі і культуры рэгіёна 9 і 10 чэрвеня.