У Віцебскай вобласці з 1 жніўня ўводзіцца мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы Беларусі ў пунктах пропуску. Гэта прадугледжана рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 29 чэрвеня 2021 года №238, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У Віцебскай вобласці з 1 жніўня ўводзіцца мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы Беларусі ў пунктах пропуску. Гэта прадугледжана рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 29 чэрвеня 2021 года №238, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Збор уводзіцца да 1 студзеня 2023 года. Яго стаўка складзе 1 базавую велічыню (1 БВ - Br29).
Ад выплаты збору вызваляюцца транспартныя сродкі, на якіх следуюць: прадстаўнікі дзяржорганаў у мэтах выканання службовых абавязкаў; замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбылі ў Беларусь па запрашэнні дзяржорганаў, дзяржпрадпрыемстваў (неабходна наяўнасць пацвярджаючых дакументаў); замежнікі і асобы без грамадзянства, якія следуюць па дакументах, што пацвярджаюць ступень цяжкасці і выяўленасці абмежаванняў фізічнай актыўнасці і ўдзелу 75-100%, выдадзеных кампетэнтнымі органамі дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства; асобы, якія выязджаюць з Беларусі для атрымання меддапамогі пры наяўнасці дакументаў (або іх копій) прымаючай медыцынскай арганізацыі або Міністэрства аховы здароўя альбо пасля атрымання меддапамогі, а таксама асобы, якія іх суправаджаюць.
Акрамя таго, вызваляюцца ад выплаты збору замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, для якіх устаноўлены бязвізавы парадак уезду ў нашу краіну і выезду з яе ў сувязі з правядзеннем Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пры наяўнасці арыгінальных або электронных білетаў на мерапрыемствы фестывалю ў Летнім амфітэатры альбо канцэртнай зале "Віцебск".
Таксама вызваляюцца ад выплаты ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Беларусі, а таксама асобы, якія суправаджаюць інвалідаў; замежныя грамадзяне, якія выязджаюць пасля знаходжання ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях Беларусі, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў, і шэраг іншых катэгорый грамадзян.
Раней мясцовы збор за перасячэнне мяжы быў уведзены ў Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.