13 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці адзначаецца ўстойлівая тэндэнцыя да росту колькасці ўсынаўленняў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камісіі па справах непаўналетніх пры Віцебскім аблвыканкаме.
За 9 месяцаў бягучага года ў 70 сірот з'явіліся новыя бацькі, у мінулым годзе за гэты перыяд усынавіцелі ўзялі на сябе клопат аб 54 неродных дзецях. Варта адзначыць, што у папярэднія гады таксама расла колькасць дзяцей, якія знайшлі новыя сем'і. Такія тэндэнцыі дазваляюць разлічваць на тое, што ўжо да канца пяцігоддзя ў вобласці з 7 дзіцячых дамоў і 4 школ-інтэрнатаў, якія існуюць цяпер, можа застацца ўсяго 5 устаноў для сірот.
У цяперашні час у рэгіёне акрамя дзіцячых дамоў і інтэрнатаў функцыянуюць 15 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, яшчэ два з'явяцца ў канцы бягучага года ў Шумілінскім і Чашніцкім раёнах.
Па дадзеных камісіі на 1 верасня бягучага года, у студзені-жніўні 162 бацькі былі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, 211 дзяцей сталі сацыяльнымі сіротамі. У цэлым за час дзеяння дэкрэта №18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем'ях" (з 1 студзеня 2007 года. - Заўвага. БЕЛТА), 3090 дзяцей былі вынятыя ў бацькоў у сувязі з сямейным неблагопалуччам, з іх 1712 былі вернутыя ў біялагічныя сем'і пасля таго, як нядобрасумленныя бацькі даказалі сваё жаданне вярнуцца да нармальнага жыцця. Пастаянны статус дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў па прычыне сямейнага неблагопалучча, атрымалі 1014 дзяцей.-0-
БЕЛТА
У Віцебскай вобласці з пачатку года ў 70 сірот з'явіліся новыя бацькі
13.10.20110 праглядаў