Калі вы ўсё яшчэ думаеце, калі адправіць на тэхагляд свайго "жалезнага каня", то лепш не цягнуць, а сабрацца і зрабіць гэта своечасова. На карысць гэтага рашэння ёсць некалькі аргументаў. Але спачатку трохі статыстыкі.

Калі вы ўсё яшчэ думаеце, калі адправіць на тэхагляд свайго "жалезнага каня", то лепш не цягнуць, а сабрацца і зрабіць гэта своечасова. На карысць гэтага рашэння ёсць некалькі аргументаў. Але спачатку трохі статыстыкі.

У Віцебскай вобласці больш за 500 тысяч транспартных сродкаў. Колькасць аўто расце як грыбы пасля дажджу. І ў гэтым пазітыўным руху важна, каб быў свой усталяваны парадак. Хаос прагрэсу не дапаможнік. У прынцыпе для гэтага і створана сістэма праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў – усё для нашай з вамі бяспекі. Аднак на працягу апошніх сямі гадоў назіралася ўстойлівая тэндэнцыя зніжэння паказчыка праходжання тэхагляду. І вось з пачатку 2021-га на дыягнастычных станцыях аншлаг.

Вынікі працы сістэмы дзяржтэхагляду ў вобласці за 2,5 месяцы ўжо перавысілі паказчыкі першага паўгоддзя 2020-га: выдадзена 50,6 тысячы дазволаў, а гэта плюс 195% у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам.

Ажыятаж узнік не на пустым месцы. На сітуацыю паўплывалі заканадаўчыя новэлы, якіх чакалі, і пра якія ведае кожны ўладальнік транспартнага сродку. З 1 студзеня адменена дзяржпошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. А з 1 сакавіка ўступіў у дзеянне Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях у рэдакцыі Законаў Рэспублікі Беларусь №91-З і №92-З ад 06.01.2021. То бок заканадаўча замацавана магчымасць прыцягнення да адказнасці аўтовладальнікаў, якія не прайшлі своечасова дзяржтэхагляд, па выніках фотафіксацыі іх удзелу ў дарожным руху. Прадугледжана таксама, што ў выпадках, калі ўласнікамі транспартных сродкаў з'яўляюцца юрыдычныя асобы або індывідуальныя прадпрымальнікі, то да адказнасці ў выглядзе штрафу да 10 базавых велічынь прыцягваюцца не кіроўцы, а службовыя асобы арганізацый.