27 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці з пачатку года выяўлена і ўзята на ўлік 60 тыс. кв. м ельнікаў, што сохнуць, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Васіль Кірпічонак.
Лесапаталагічная сітуацыя ў вобласці пачала пагаршацца з 2010 года, асабліва ў лясгасах на тэрыторыі Аршанскага і Талачынскага раёнаў, дзе праходзіць мяжа паўднёвага арэала елкі. Прычынай гэтага эколагі лічаць гарачае лета і зніжэнне ўзроўню грунтавых вод. У 2011 годзе ў Аршанскім лясгасе было ўзята на ўлік 361 га ельнікаў, што сохнуць, з агульнай масай 122 тыс. куб. м драўніны, у Талачынскім лясгасе – 111 га з агульнай масай 33 тыс. куб. м. Усяго па абласным лесагаспадарчым аб'яднанні ў 2011 годзе было ўзята на ўлік 532 га ельнікаў, што сохнуць, з агульнай масай 169 тыс. куб. м драўніны. Самым дзейсным метадам прафілактыкі захворванняў ельнікаў з'яўляецца іх частковая або суцэльная высечка. У мінулым годзе практычна ўсе ельнікі, што сохнуць, былі высечаны.
Аднак небяспечныя працэсы пакуль не ўдалося спыніць. Пасля правядзення абследавання елкі, што сохнуць, у бягучым годзе, у цэлым па лесагаспадарчым аб'яднанні ўзята на ўлік 30 тыс. куб. м ельнікаў, што сохнуць, якія падлягаюць суцэльнай санітарнай высечцы, у тым ліку 21 тыс. куб. м у Аршанскім лясгасе і 7 тыс. куб. м у Талачынскім. Яшчэ 30 тыс. куб. м елкі патрабуюць правядзення выбарачных санітарных высечак. Па дадзеных на сярэдзіну сакавіка, суцэльнымі санітарнымі высечкамі знята небяспека з 63% хворых ельнікаў, 73% - выбарачнымі.
Стан ясеннікаў таксама выклікае занепакоенасць эколагаў. У бягучым годзе ў Лёзненскім лясгасе, па матэрыялах абследавання, трэба высечы суцэльнымі і выбарачнымі высечкамі 8 тыс. куб. м ясеннікаў, з якіх чвэрць ужо высечана.
Як адзначыў Васіль Кірпічонак, абстаноўка з ельнікамі і ясеннікамі знаходзіцца пад кантролем. Аднак непрыняцце адпаведных мер можа пацягнуць значнае пагаршэнне санітарнага стану ляснога фонду, зніжэнне тэхнічных якасцей самой драўніны, узнікненне новых ачагоў стваловых шкоднікаў і пагаршэнне экалагічнай абстаноўкі ў цэлым па вобласці. -0-
БЕЛТА
У Віцебскай вобласці з пачатку года ўзята на ўлік 60 тыс. кв. м ельнікаў, якія сохнуць.
27.3.20120 праглядаў