20 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. На Віцебшчыне з пачатку ліпеня патанула 25 чалавек, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай абласной арганізацыі Асвода.
Няшчасныя выпадкі, якія абышліся без ахвяр сярод непаўналетніх, зафіксаваны ў Полацкім, Мёрскім, Лёзненскім, Талачынскім, Шаркаўшчынскім раёнах, Віцебску і Наваполацку. Пры гэтым большасць з іх звязана з купаннем у неўстаноўленых месцах і ўжываннем алкаголю.
У мэтах прадухілення падобных трагедый супрацоўнікі Асвода заклікаюць захоўваць асцярожнасць на адпачынку каля вадаёмаў, не ўжываць спіртное. Асаблівую пільнасць трэба праяўляць бацькам, і ні ў якім разе не пакідаць нават на невялікі час сваіх дзяцей без нагляду.-0-
БЕЛТА
На Віцебшчыне з пачатку ліпеня патанула 25 чалавек
20.7.20120 праглядаў