14 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Збор па тэрытарыяльнай абароне праходзіць сёння ў Віцебскай вобласці. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік аддзела тэрытарыяльнай абароны - намеснік ваеннага камісара ваеннага камісарыята Віцебскай вобласці Руслан Шкодзін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Удзельнікамі збору сталі больш за 70 чалавек. Сярод іх кіраўнікі сілавых структур вобласці, старшыні раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў. Для перадачы вопыту запрошаны таксама прадстаўнікі ваенных камісарыятаў і службовыя асобы органаў улады іншых абласцей і Мінска, Мінабароны.
Адкрыўся збор арганізацыйным сходам удзельнікаў, на якім старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец падвёў вынікі выканання мерапрыемстваў па ўдасканаленні тэрытарыяльнай абароны ў Віцебскай вобласці ў 2012 годзе і вызначыў задачы на наступны год.
Далей праграма ўключае практычныя заняткі, якія будуць праходзіць на працягу ўсяго дня. Так, удзельнікам збору трэба будзе азнаёміцца з арганізацыяй нясення службы на кантрольна-прапускным пункце на Бешанковіцкай шашы. На адным з прадпрыемстваў "Віцебскаблгаз" будзе паказаны парадак прыёму асабовага складу ў тэрытарыяльныя войскі з разгортваннем месцаў прыёму. На базе склада захоўвання нафтапрадуктаў №1 РУП "Беларуснафта-Віцебскаблнефцепрадукт" адбудзецца занятак па арганізацыі аховы аб'екта тэрытарыяльнай абароны, планава-папераджальнай сістэмы назірання, прапускнога і ўнутрыаб'ектнага рэжымаў, а таксама ліквідацыі наступстваў праведзенай дыверсіі з паказам спецыяльнай тэхнікі. Занятак па агнявой падрыхтоўцы пройдзе ў стралковым тыры палка патрульна-паставой службы УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Асноўнымі мэтамі правядзення збору з'яўляюцца ўдасканаленне вывучкі асабовага складу і слажанасці дзеянняў падраздзяленняў, якія прыцягваюцца да выканання задач тэрытарыяльнай абароны, а таксама ўдасканаленне метадаў і парадку працы службовых асоб органаў кіравання ў арганізацыі тэрытарыяльнай абароны на месцах.-0-
БЕЛТА
У Віцебскай вобласці сёння вучацца ахоўваць рубяжы
14.11.20120 праглядаў