У Год малой радзімы Віцебскі абласны камітэт ГА "БРСМ" выступіў арганізатарам фотаконкурсу "Віцебшчына ў сэрцы маім!", які пройдзе з 15 жніўня па 31 верасня, паведамілі БЕЛТА ў абласным камітэце БРСМ.

У Год малой радзімы Віцебскі абласны камітэт ГА "БРСМ" выступіў арганізатарам фотаконкурсу "Віцебшчына ў сэрцы маім!", які пройдзе з 15 жніўня па 31 верасня, паведамілі БЕЛТА ў абласным камітэце БРСМ.

"Мы не абмяжоўваем нашых удзельнікаў чымсьці пэўным: толькі пейзажамі, ці, да прыкладу, партрэтнымі здымкамі. У нашай вобласці цудоўная прырода, найцікавейшая гісторыя і найбагацейшыя традыцыі. Можна сказаць, што гэта фотаконкурс пра жыццё на роднай зямлі", - растлумачыў выконваючы абавязкі першага сакратара абласнога камітэта Вячаслаў Хрол.

У конкурсе ахвотныя змогуць прыняць удзел у дзвюх намінацыях: "Лепшае мабільнае фота" і "Прафесіянал", адправіўшы да 10 верасня свае працы ў суправаджэнні кароткай інфармацыі пра аўтара на электронны адрас арганізатараў (fotokonkursvitebsk@gmail.com). Дадатковая ўмова для ўдзелу ў намінацыі "Лепшае мабільнае фота" - гэта неабходнасць размясціць з 15 жніўня па 10 верасня свае працы ў сацыяльнай сетцы Instagram, указаўшы ў апісанні хэштэгі: #ВіцебшчынаўСэрцымаім #БРСМВО і #годмалойрадзімы.

Пераможцаў з 17 па 23 верасня ў дзвюх намінацыях выберуць шляхам народнага галасавання ў групе "Моладзь Віцебшчыны" у сацыяльнай сетцы "Вконтакте". У галасаванні прымуць удзел па 15 прац, папярэдне адабраных членамі журы, у кожнай намінацыі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)