Віцебскі абласны моладзевы працоўны інтэрнэт-праект «SelfieПРАЦА» БРСМ стартуе 15 красавіка і працягнецца да 21 кастрычніка, і запрашае да ўдзелу працуючую моладзь.
Віцебскі абласны моладзевы працоўны інтэрнэт-праект «SelfieПРАЦА» БРСМ стартуе 15 красавіка і працягнецца да 21 кастрычніка, і запрашае да ўдзелу працуючую моладзь.
«Праект праводзіцца з мэтай папулярызацыі сучасных прафесій і працоўных спецыяльнасцей, павышэння іміджу і прэстыжу прафесій сферы «сельская гаспадарка», фарміравання ў гарадской і сельскай моладзі станоўчых эмацыянальных адносін да працоўнай дзейнасці праз інтэрнэт-рэсурсы», – паведаміў першы сакратар Віцебскага ОК ГА «БРСМ» Уладзімір Бабічаў.
Удзельнікам прапануецца зрабіць сэлфі на фоне свайго працоўнага месца або запісаць кароткае сэлфі-відэа з апісаннем сваёй працы (на фоне лагатыпа прадпрыемства, працы ў полі, дзяржаўнай установе адукацыі, ля станка на заводзе, аўтамабілі і г.д). Фота ці відэа размяшчаюцца ў асабістых акаўнтах сацыяльных сетак з выкарыстаннем хэштэга: #БРСМВО; #SelfieПРАЦА, у посце напісаць кароткі каментарый з указаннем месца, дзе зроблена фота/відэа, сваю спецыяльнасць.
Падвядзенне вынікаў Праекта пройдзе з 21 кастрычніка – 23 лістапада 2021 года. Пераможцам Праекта стане той удзельнік, які набярэ найбольшую колькасць лайкаў (галасоў). Каб пазбегнуць накруткі галасоў улічваюцца толькі лайкі ўдзельнікаў акаўнта ў Instagram @brsmvo.
Крыніца