25 верасня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Больш за 400 экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў перавысілі тысячны намалот падчас уборачнай кампаніі ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

25 верасня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Больш за 400 экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў перавысілі тысячны намалот падчас уборачнай кампаніі ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Намалот 15 экіпажаў перавысіў 2 тыс. т, мяжу ў 3 тыс. т удалося перавысіць аднаму. Лідарам жніва стаў камбайнер замежнага прыватнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Штотц Агра-Сэрвіс Міцькаўшчына" Аршанскага раёна Ігар Болцікаў, які на камбайне Lexion-480 намалаціў 3 тыс. 5 т збожжа.

Экіпаж у складзе старшага камбайнера Аляксея Парчэўскага і камбайнера Ігара Клімянкова з ААТ "Агракамбінат "Юбілейны" Аршанскага раёна на камбайне КЗС-1218 "Палессе" у 2014 годзе намалаціў 2 тыс. 677 т збожжа. Гэты дуэт хлебаробаў штогод з 2009 года знаходзіцца ў спісе прызёраў рэспубліканскіх спаборніцтваў. Камбайнеры займалі першае, другое і трэцяе месца сярод моладзевых экіпажаў, у 2012 і 2013 гадах былі трэцімі ў асноўным спаборніцтве, а сёлета яны ўжо другія.

На адвозцы збожжа ў лідарах кіроўцы Віцебскага, Мёрскага, Дубровенскага, Аршанскага, Чашніцкага раёнаў. Больш за 5,6 тыс. т перавёз на аўтамабілі МАЗ-551605 з прычэпам кіроўца ААТ "Якубава-Агра" Дубровенскага раёна Аляксандр Бацян, больш за 4,6 тыс. т - кіроўца ААТ "Іванскі-Агра" Чашніцкага раёна Мікалай Вітоха. Кіроўца ААТ "Рудакова" Віцебскага раёна Віктар Чарнагузаў на аўтамабілі ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 1,9 тыс. т, прытым што грузападымальнасць гэтага аўтамабіля крыху больш за 4 т, адпаведна, было зроблена больш за 400 рэйсаў.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)