Паводле інфармацыі аблсельгаспрода, на сённяшні ранак убрана 280,6 тыс. га (98,5 %), намалочана 627,8 тыс. т пры ўраджайнасці 22,4 ц/га, лепшы паказчык у Аршанскім (37,9 ц/га) раёне.
Убрана 7,5 тыс. га (38,9 %) яравога рапсу, які дае на круг у сярэднім 16,1 цэнтнера.
Узарана 108,8 тыс. га (36 %) глебы для сяўбы азімых культур пад ураджай 2025 года. Рапс пасеяны на 56,3 тыс. га (93,9 %). Гаспадаркі прыступілі да сяўбы азімых збожжавых, якія зоймуць 230 тыс. га.
Нарыхтавана 11,2 тыс. т ільнотрасты сярэднім нумарам 1.
Убрана 2,8 тыс. га (2,6 %) кукурузы, ураджайнасць зялёнай масы – 254 ц/га. У цэлым з пачатку нарыхтоўкі кармоў на ўмоўную галаву жывёлы прыпадае 15,08 ц к. ед. (на аналагічную дату 2023-га было 10,06 ц к. ед.).