З 9 сакавіка па 25 красавіка 2020 года на тэрыторыіі Віцебскай вобласці ўстаноўлена забарона на лоўлю шчукі ўсімі прыладамі рыбалоўства
З 9 сакавіка па 25 красавіка 2020 года на тэрыторыіі Віцебскай вобласці ўстаноўлена забарона на лоўлю шчукі ўсімі прыладамі рыбалоўства.Як паведаміў намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага кантролю Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вячаслаў Салдаценка, таксама забаронена знаходзіцца з даным відам рыбы на адлегласці 1 км ад берагавой лініі вадаёмаў.
Лоўля шчукі ў перыяд забароны цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь, а за знаходжанне з рыбай – ад 5 да 30 БВ. Акрамя таго, за кожную здабытую асобіну браканьер абавязаны пакрыць прычыненую навакольнаму асяроддзю шкоду ў трайным памеры – 9 БВ.