На Віцебшчыне аднавілі прызначэнне стыпендый спартсменам за высокія дасягненні. Такое рашэнне прынята на сёмай пазачарговай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На Віцебшчыне аднавілі прызначэнне стыпендый спартсменам за высокія дасягненні. Такое рашэнне прынята на сёмай пазачарговай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах начальніка ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Васіля Захарэвіча, раней стыпендыі выплачваліся спартсменам на працягу многіх гадоў і спыніліся ў сувязі з несупадзеннямі галіновага і фінансавага заканадаўства са студзеня 2017 года. У бягучым годзе выйшаў шэраг заканадаўчых дакументаў, якія рэгламентуюць гэту сферу, што дазволіла аднавіць гэту практыку.
З гэтай мэтай у рэгіёне была ўтворана абласная камісія па пытаннях выплаты стыпендый вядучым спартсменам вобласці. Ад арганізацый фізічнай культуры і спорту, сярэдніх школ, вучылішчаў алімпійскага рэзерву ў яе паступіла 226 прадстаўленняў на спартсменаў, якія прэтэндавалі на атрыманне стыпендыі. Па выніках разгляду дакументаў камісія вызначыла 100 спартсменаў па 17 алімпійскіх і 4 неалімпійскіх відах спорту, якім яна будзе прызначана. Выплаты рознага памеру (у залежнасці ад значнасці спартыўных дасягненняў) будуць ажыццяўляцца са сродкаў, прадугледжаных у бюджэце вобласці на сферу фізічнай культуры і спорту. Пакуль стыпендыя будзе прызначацца на чатыры месяцы, у пачатку 2019 года дэпутаты яшчэ раз разгледзяць гэтае пытанне з мэтай павелічэння тэрміну прызначэння да года.
Па выніках 2017 года спартсмены вобласці заваявалі на міжнароднай арэне 136 медалёў (гэта другі паказчык па краіне сярод рэгіёнаў). З пачатку 2018 года яны дадалі ў скарбонку рэгіёна 139 медалёў. "Прызначэнне вядучым і перспектыўным спартсменам вобласці імянных стыпендый з'яўляецца важным стымулюючым фактарам у іх падрыхтоўцы", - адзначыў Васіль Захарэвіч.