Рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект "Зімовы маршрут" упершыню адбудзецца 24-29 студзеня ў Віцебскай вобласці.

Рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект "Зімовы маршрут" упершыню адбудзецца 24-29 студзеня ў Віцебскай вобласці. Маршрут перамяшчэння ўдзельнікаў уключае Наваполацк, Дубровенскі, Аршанскі і Талачынскі раёны, паведамілі ў аблвыканкаме.

У праекце возьмуць удзел байцы студэнцкіх атрадаў ВДУ імя П.М. Машэрава, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. "Байцы студэнцкіх атрадаў акажуць пажылым людзям шэфскую дапамогу. Адна з важных задач маладых людзей - догляд за помнікамі і абеліскамі, а таксама стварэнне агульнага дзённіка-архіва гісторый ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тылу з розных раёнаў", - адзначылі ў аблвыканкаме.

Акрамя таго, байцы атрада правядуць для навучэнцаў майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, раскажуць школьнікам пра свае ўстановы вышэйшай адукацыі і прафесіі, якія можна набыць пасля заканчэння ВНУ.

Арганізатарам праекта "Зімовы маршрут" выступае Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і органаў выканаўчай улады. Стартуе праект у Гродне 23 студзеня.

БЕЛТА